Пытанне стварэння сумеснага праекта да 75-годдзя вызвалення Беларусі абмеркавалі кіраўнікі тэлерадыёарганізацый краін СНД

20 июня 2019
Сяброўства ў медыяпрасторы. Пытанне стварэння сумеснага праекта, прысвечанага 75-годдзю вызвалення ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў, сёння абмеркавалі кіраўнікі тэлерадыёарганізацый краін СНД. Падчас пасяджэння кіраўнікі з Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Расіі і Беларусі гаварылі аб асаблівасцях асвятлення асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні юбілею. Ключавым пытаннем стаў і пераход усіх краін Садружнасці на лічбавае вяшчанне.

Сярод тэм абмеркавання - удзел медыяхолдынгаў у падзеях, прысвечаных Году кнігі. Ёй азнаменаваны 2019-ты ў краінах СНД.