Ваеннае ўзаемадзеянне Беларусі і Кітая

16 июня 2015

Сумесныя вучэнні "Імклівы арол" праходзяць у Брэсцкай вобласці. Асноўныя мерапрыемствы  разгорнуцца на палігоне Брэсцкі да канца гэтага месяца. Падчас ваеннай кампаніі  байцы камандавання сіл спецыяльных аперацый нашай краіны і дэсантнікі Народна-вызваленчай арміі Кітая адпрацуюць  пытанні падрыхтоўкі і  вядзення спецыяльных антытэрарыстычных задач. Вучэнні пройдуць  пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі Вадзіма Дзенісенкі. Правядзенне гэтых вучэнняў дазволіць выпрацаваць у асабістага складу высокія баявыя якасці і маральна-псіхалагічную сумяшчальнасць падчас дзеянняў у складзе зводных шматнацыянальных падраздзяленняў, а таксама абмяняцца вопытам у арганізацыі і вядзенні спецыяльных дзеянняў падчас выканання задач.