Аб далейшым стымуляванні дзелавой ініцыятывы гаварылі ў Палацы Незалежнасці

22 сентября 2017

Больш ніякіх планавых праверак бізнесу, а толькі выбарачныя. І пераход ад практыкі пакаранняў да прафілактычнай работы.

Сёння ў Палацы Незалежнасці гаварылі аб далейшым разняволенні дзелавой ініцыятывы. Прэзідэнт прыняў старшыню Камітэта дзяржкантролю. Леанід Анфімаў прадставіў Аляксандру Лукашэнку праект указа ўдасканалення кантрольнай дзейнасці. Сёння ж стала вядома, што кантралёр больш не зможа выносіць загады аб прыпыненні дзейнасці прадпрыемства, яго цэхаў, абсталявання і вытворчасці. Гэта права застаецца выключна за кіраўніком, але пры гэтым менавіта на яго кладзецца ўся адказнасць (аж да крымінальнай) за ліквідацыю парушэнняў.

Прэзідэнт запатрабаваў, каб кожная праверка была абгрунтаванай. У адваротным выпадку наглядныя органы самі заплацяць штраф. А сачыць за якасцю працы кантралёраў будуць у спецыяльна створаным міжведамасным савеце.

Асноўныя палажэнні новага ўказа Кіраўнік дзяржавы адобрыў.

Дакумент унясуць на подпіс Прэзідэнту да 1 кастрычніка. Новаўвядзенні ўступяць у сілу з 1 студзеня.