Водныя рэсурсы для асабістага ўзбагачэння

23 октября 2013

45 арандатараў азёр і вадаёмаў у Гродзенскай вобласці парушаюць заключаныя з райвыканкамамі дамовы. Схема такая: замест таго, каб разводзіць рыбу для вылаву - прадпрымальнікі арганізоўваюць платную рыбалку, на што права не маюць. Пры гэтым аб добраўпарадкаванні вадаёмаў размовы нават не ідзе. Вось і атрымліваецца: плацячы сімвалічныя 26 тысяч рублёў за год, некаторыя арандатары ўспрымаюць водную нерухомасць не як асабістую справу, а толькі як крыніцу ўзбагачэння.


Расказвае Дзмітрый Смірноў. Эксперты налічылі ў Гродзенскай вобласці 139 арандатараў азёр і сажалак. Калі скласці ўсю іх водную плошчу, атрымаецца вялікі актыў - тэрыторыя каля трох тысяч гектараў. Ігар адзін з тых, каму пашанцавала займацца тым, што па душы, і яшчэ атрымліваць ад гэтага прыбытак. У арэндзе ў яго ўжо 5 гадоў параўнальна невялікае возера амаль у 53 гектары. Паводле яго слоў, невад, які ён закідвае ў возера, за год прыносіць каля 10 тон рыбы. Для гэтага прыйшлося ўкласці ў свой бізнес нямала грошай і часу.


Пачынаючы ад куплі малявак і прыроднай ачысткі вадаёма да аховы - усё на гэтым возеры патрабуе ўвагі. Апошні ўклад у асвятленне вадаёма. Зараз, гаворыць, прыглядаць стане больш проста.


Рыбаводства Ігара - гэта той самы сацыяльнаадказны бізнес, які сёння ў трэндзе. Успрымаць тое, што прыносіць табе прыбытак, як асабістую справу, а не як кароткатэрміновую выгаду, атрымліваецца, аднак не ва ўсіх. Па зразумелых прычынах і аб сваіх няўдачах гаварыць у гэтых выпадках захоча не кожны. Бо, каб запусціць такі бізнес у патрэбнае рэчышча, дастаткова толькі прыкласці крыху намаганняў, умовы створаныя ўсе. А не спадзявацца на лёгкі ўлоў.


З кожнага гектара воднай роўнядзі ў бюджэт паступае 246 000 рублёў - калі сажалка штучная. Але гэта сума нават не за месяц. За год. Калі ж возера ўтварылася без дапамогі чалавека, гэта значыць, прыроднае - арэндная плата ў 10 разоў меншая.


Стаць арандатарам такой воднай нерухомасці зусім нядорага. 1 гектар возера або сажалкі за год абыходзіцца прадпрымальніку ўсяго ў 26 000 рублёў. Што характэрна - прыбытак застаецца за кадрам.


З пункта гледжання суадносін выдатку - прыбытку арэнда азёр у Беларусі занятак вельмі выгадны. Асабліва, улічваючы факт, што некаторыя бізнесмены, спустошыўшы адно возера, пераходзяць на наступнае.


Сёння правілы арэнды не выконваюць 45 прадпрымальнікаў - гэта амаль 1/3 усіх арандатараў у рэгіёне. Акрамя нявыплачаных падаткаў, гэта яшчэ і наплявальніцкае стаўленне да ўласнай прыроднай спадчыны, якое падмяніла кароткатэрміновы прыбытак. Ёсць і яшчэ адна дэталь. Пакаранне за падобнае невыкананне правілаў арэнды больш чым лаяльнае - кантралюючыя органы ў праве толькі накласці спагнанне на парушальніка і папрасіць выправіцца.