Мінск пераўтварыўся ў фэшн-сталіцу

14 мая 2015

Якія трэнды дыктуе беларуская мода ў гэтым сезоне? Мінск пераўтварыўся ў фэшн-сталіцу. Другі дзень ладзіцца фінал міжнароднага шоу “Млын моды”. Свае калекцыі прадстаўляюць дызайнеры-пачаткоўцы з ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Усе 88 калекцый ацэньвае прафесійнае журы. У яго саставе - дызайнеры, фатографы, рэдактары модных часопісаў, медыйныя персоны з Беларусі, а таксама з Расіі, Латвіі, Італіі і Францыі.

 

Свае калекцыі госці з-за мяжы прадставяць сёння вечарам на гала-паказе. Там жа і стануць вядомыя імёны лепшых беларускіх куцюр’е-пачаткоўцаў.