Ва ўсіх аблвыканкамах працуе адзіны графік прамых тэлефонных ліній

28 января 2015

Ва ўсіх абласных выканаўчых камітэтах, а таксама ў сталічнай мэрыі працягвае працаваць адзіны графік прамых тэлефонных ліній.

У гэтую суботу, 31 студзеня, з 9 да 12 гадзін на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Жанна Бірыч. Яна адкажа на пытанні, што тычацца выплаты зарплаты, цэнаўтварэння і антыманапольнай палітыкі.

А ў Мінскім аблвыканкаме прапановы і скаргі ад жыхароў вобласці выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар.