Падчас круглага стала ў Нацыянальным гістарычным музеі прагучала меркаванне, што адным з новых сімвалаў згуртавання беларускага грамадства стане Дзень народнага адзінства

15 сентября 2021

Разам мы можам супрацьстаяць любым выклікам і пагрозам. І тут важная кансалідацыя. Адным з новых сімвалаў згуртавання беларускага грамадства стане Дзень народнага адзінства. Такое меркаванне прагучала сёння падчас круглага стала ў Нацыянальным гістарычным музеі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, прадстаўнікі дзяржорганаў, духавенства, сродкаў масавай інфармацыі, моладзь. Свята яднання нацыі наша краіна ўпершыню адзначыць ужо ў гэту пятніцу, 17 верасня. Дату беларусы выбралі самі, абапіраючыся на гістарычнае мінулае. Меркаванні і факты ў рэпартажы Юліі Рубцовай (відэа).