Унутраныя войскі Беларусі адзначаюць сваё 106-годдзе

18 марта 2024

Гатовы да любога роду правакацый і абароне краіны! Унутраныя войскі Беларусі адзначаюць сёння сваё 106-годдзе. Паводле слоў  намесніка міністра ўнутраных спраў краіны Мікалая Карпянкова, створаны  і ўкамплектаваны новыя падраздзяленні для выканання самых складаных задач ужо сёння. Ваенна-патрыятычныя клубы - наша будучыня. Дзе дзяцей выхоўваюць са школьнай лаўкі быць адданымі Радзіме і ўмець пастаяць за яе пры неабходнасці. Найноўшая тэхніка, прафесійныя байцы.

Для гарантавання бяспекі  існуюць сілавыя падраздзяленні, якія называюцца  ўнутранымі войскамі. Яны закліканы прадухіляць злачынствы, падтрымліваць парадак пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. У ваенны перыяд на іх ускладаецца выкананне функцый, сумежных з арміяй. Для ўшаноўвання супрацоўнікаў  такіх структур у Беларусі і створана іх прафесійнае свята.