"Патрэбнае людзям". Вуліца Гагарына ў Віцебску ператвараецца ў сучасны і камфортны мікрараён

27 марта 2021
З "вуліцы разбітых ліхтароў" у сучасны і камфортны мікрараён ператвараецца адна з самых доўгіх гарадскіх артэрый Віцебска - вуліца Гагарына. Дэмантаж трамвайных пуцей, шасціпалосны рух, веладарожкі, шырокія тратуары і сучасныя прыпыначныя пункты. Менш чым за год будаўнікам і дарожнікам трэба будзе мадэрнізаваць тры кіламетры вулічна-дарожнай сеткі. Вялікая перамена і ў сярэдняй школе № 2 горада Гарадка. 15 лютага будынак зачынілі на капітальны рамонт з тым, каб ужо да новага навучальнага года адкрыць школу будучыні. І ў Іванаве - гэта ўжо поўдзень краіны - таксама новабудоўля. Тут узводзяць шматфункцыянальны спартыўны комплекс з двума басейнамі. На ўсіх гэтых аб'ектах пабывалі нашы карэспандэнты. Час рубрыкі "Патрэбнае людзям" (відэа).