Бумеранг у дзеянні: Літва вымушана адкласці рэканструкцыю чыгункі

11 октября 2021

Палітыка "добрасуседства" з боку нашых суседзяў    б'е па іх жа саміх. Адны толькі заклікі да санкцый вельмі дорага абыходзяцца.  Літва вымушана спыніць мадэрнізацыю чыгункі, бо  трафік калійных угнаенняў з Беларусі  будзе спынены праз пару месяцаў і ўкладанні ў літоўскую чыгунку  зараз проста не акупяцца. Аб'ём сваіх страт  афіцыйнаму Вільнюсу  пакуль цяжка  ацаніць, але яны будуць вельмі адчувальныя. На сёння траціна грузаў літоўскай чыгункі і Клайпедскага порта - гэта беларускія ўгнаенні. Наша краіна ўжо заяўляла, што гатова перанакіраваць свае экспартныя патокі з Літвы  ў расійскі порт Усць-Луга.