Дэлегаты УНС вярнуліся дадому і падзяліліся ўражаннямі аб маштабнай падзеі

28 апреля 2024

Шматлікія сустрэчы і абмен меркаваннямі - у дэлегатаў УНС выдаліся насычаныя два дні. Вярнуўшыся дадому, яны дзяліліся падрабязнасцямі і ўражаннямі аб маштабнай падзеі са сваімі калектывамі. Сярод дэлегатаў - людзі розных узростаў і прафесій. 

Гэта ўрачы, аграрыі, палітычныя дзеячы, настаўнікі, будаўнікі. Словам, прадстаўнікі самых розных сфер. Мы з'ездзілі ў Гомель, Мядзельскі раён, наведалі Нацыянальны аэрапорт Мінск. Тры гісторыі з першых вуснаў ад дэлегатаў сабрала Вікторыя Шаркова (падрабязнасці ў відэа).