Увага, галалёдзіца - ратавальнікі нагадваюць аб выкананні простых правілаў бяспекі

11 января 2022

Да -15 апусціцца слупок тэрмометра сёння ноччу. Днём жа ў сталіцы і Мінскай вобласці будзе цяплей. Месцамі пройдзе невялікі снег, магчымы слабы туман. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Каб прадухіліць траўмы і мінімізаваць наступствы марознай стыхіі - камунальныя службы асаблівую ўвагу надаюць прыступкам пад'ездаў і тратуарам, пешаходным пераходам і прыпынкам грамадскага транспарту. Ратавальнікі ж, у сваю чаргу, нагадваюць аб выкананні простых правілаў бяспекі.

Аўтааматараў просяць захоўваць хуткасны рэжым і пазбягаць рэзкіх манеўраў. Важна таксама выконваць бакавы інтэрвал і дыстанцыю пры тармажэнні.