VI Міжнародны адукацыйны праект стартаваў у БДПУ імя Максіма Танка

10 сентября 2019
"Пазнай Беларусь: ад адукацыі да культуры". У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя  Максіма Танка стартаваў VI Міжнародны адукацыйны праект. У ім бяруць удзел 16 студэнтаў з трох універсітэтаў Кітая. На працягу дзесяці дзён яны будуць знаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, наведаюць розныя музеі нашай краіны. А ў выхадныя таксама далучацца да спартыўнага жыцця  на пятым паўмарафоне і святкаванні Дня горада ў Мінску.

Сёння кітайскія студэнты пачалі вывучаць асновы беларускай мовы, а таксама пабывалі  на разнастайных майстар-класах ад народных умельцаў. Увечары яны наведаюць Музей  Вялікай Айчыннай вайны.