Вясновыя канікулы сёння пачаліся ў школьнікаў

25 марта 2013
Гэтыя вучні, 117 чалавек, з'ехаліся у Мінск з усёй краіны. Для іх канікулы - гэта час, каб прадэманстраваць свае веды і зарабіць балы для далейшага паступлення ў ВНУ. Менавіта сёння ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі адкрылася рэспубліканская алімпіяда па рускай мове і літаратуры. Так званыя алімпійцы перамаглі у раённых і абласных алімпіядах і на працягу гэтага тыдня будуць пакараць рэспубліканскую.
Пакуль адны вучні штурмуюць алімп рускай мовы і літаратуры, другія баваяць час у школьных лагерах. Тут можна актыўна заняцца спортам - футбол, баскетбол, тэніс, лыжы і канькі - дзверы спартзалаў і каткоў адкрыты для ўсіх школьнікаў. Да таго іх чакаюць заняткі па бяспецы дарожнага руху, шматлікія экскурсіі і паходы ў тэатр і кіно.
Але самай буйной пляцоўкай для адпачынку будзе Палац дзяцей і моладзі - тут будуць праводзіцца шматлікія конкурсы, экскурсіі і кінапаказы - з самай раніцы і да позняга вечара.