Анатоль Буяльскі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па баскетболе

1 октября 2016

Такое рашэнне было прынята на Выканкаме федэрацыі. Буяльскі ўзначальваў жаночую нацыянальную каманду тройчы. І пад яго кіраўніцтвам зборная тры разы трапляла ў квартэт лепшых каманд Еўропы, гуляла ў паўфінале чэмпіянату свету, двойчы выступала на Алімпіядзе.