Майстар-клас ад сусветнай зоркі

7 марта 2015

Сёння ў Мінск прыехаў прадстаўнік Азербайджана на "Еўрабачанні-2009" - Араш. Імя гэтага выканаўца вядома свету з 2004 года, пасля з'яўлення хіта "Бора-Бора". Яго альбомы станавіліся плацінавымі, а кліпы доўгі час былі на вяршыні музычных чартаў.

Сёння, перад сваім канцэртам, Араш сустрэнецца з прадстаўнікамі Беларусі на "Еўрабачанні" Юзары і Маймунай і раскажа некалькі сакрэтаў.