Вядучыя "Навін рэгіёна" знаёмяць са сваімі хатнімі гадаванцамі

31 декабря 2019
Рэпартаж пра гадаванцаў, якія адначасова становяцца і сімвалам года, і талісманам  прамых тэле- і радыёэфіраў. А ўсё таму, што з тэлевізійнай сям'і. 

Вядучыя "Навін рэгіёна"  зараз пазнаёмяць вас са сваімі адданымі сябрамі. І ў нязвыклай абстаноўцы  павіншуюць з Новым, 2020 годам!

Сустрэць Таццяну Нікіціну ў грымёрцы Белтэлерадыёкампаніі разам з гадаванцам для калег справа звыклая, але ж усё роўна ажыятаж відавочны. Мініяцюрная Феона - экзатычны від марской свінкі, іх называюць скіні. Замест пухнатага футра яна выбірае вязаныя касцюмы, як сапраўдная лэдзі і сяброўка тэлевядучай. Бо глядзіш і апынешся ў студыі падчас запісу навагодняга эфіру.

Павел Лазовік. Яго аксамітны голас можна пачуць не толькі з экранаў тэлеканала "Беларусь 1", але і кожны дзень у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Сёння вядучы Павел Лазовік вітае вас не адзін. У студыі лепшы сябар, галоўны натхняльнік і самы строгі крытык - слухач і тэлеглядач руды Барсук. 

Не проста мабільная, але яшчэ і таленавітая – Ашці ў Вольгі Мядзведзь. Усе каманды спрытны чорны шпіц выконвае бездакорна. Таму што пасля эфіраў вядучая заўсёды знойдзе час на дрэсіроўку. А яшчэ – некалькі хвілін на кубачак гарбаты ў сталічным догфрэндлі кафэ. Тут расставацца з гадаванцам няма неабходнасці. 

Вось у такой кампаніі заўсёды ў святочным настроі нашы вядучыя і ствараюць эфір, дзеляцца сваімі самымі шчырымі эмоцыямі і жадаюць усім толькі прыемных навін у год Пацука.