У Ватыкане рыхтуюцца сустрэць Вялікдзень

26 марта 2016

Да аднаго з самых галоўных у каталіцкім календары святаў рыхтуюцца ў Ватыкане. Заўтра Папа Рымскі Францыск звернецца да вернікаў з велікодным пасланнем і ўрачыстым блаславеннем, якое пантыфік абвяшчае двойчы на год: на святы Нараджэня Хрыстовага і Вялікадня. Прадстаяцель Рымска-Каталіцкай царквы павіншуе хрысціянаў усяго свету са Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым на розных мовах. Царкоўнае святкаванне Вяліакадня працягнецца сорак дзён.