Аб арганізацыі тэлевяшчання падчас II Еўрапейскіх гульняў распавёў Іван Эйсмант

20 июня 2019

Аб некаторых нюансах арганізацыі тэлевяшчання падчас II Еўрапейскіх гульняў нам удалося пагаварыць і са Старшынёй Белтэлерадыёкампаніі. Сённяшні дзень у яго быў насычаным, але Іван Эйсмант знайшоў час і зазірнуў у выязную студыю Агенцтва тэленавін на "Дынама".

У сучасным свеце дыпламатыя спартыўная працуе не горш за дыпламатыю палітычную. Часам дзякуючы перамогам нашых спартсменаў аб краіне становіцца вядома на ўсю планету. Напрыклад, падчас залатой для нас Алімпіяды ў Сочы дзякуючы поспехам нашых спартсменаў назва нашай краіны стала адным з самых папулярных запытаў у Сусветнай павуціне. Якую ролю іграе ў гэтым тэлебачанне?

І. Эйсмант: Існуе меркаванне, што няма тэлебачання - няма падзеі. Я мяркую, што гэта адпавядае рэчаіснасці. Што датычыцца Еўрапейскіх гульняў, якія заўтра стартуюць, я думаю, без перабольшання ўся тэлевізійная тэхніка залучаная ў гэты працэс. Усё, што ёсць у працы, усё для таго, каб як мага больш людзей убачылі тое, што будзе адбывацца на спартыўных арэнах.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў для тэлевізійшчыкаў - добры вопыт. Не так даўно мы паказалі на ўвесь свет дзіцячае "Еўрабачанне", зараз амаль на паўтары сотні краін транслюем Еўрапейскія гульні. Гэта вялікая адказнасць. Камандзе Белтэлерадыёкампаніі ўжо звыклыя такія маштабы?

І. Эйсмант: Гэта, вядома, выклік, але я хачу сказаць, што ў нас ёсць вопыт. Мы даўно здымаем сур'ёзныя спартыўныя мерапрыемствы. Ад матчаў зборных Беларусі па самых розных відах спорту, Ліга чэмпіёнаў, "Еўрабачанне", якое вы ўспомнілі, вялікія маштабныя канцэрты. Я ўпэўнены, што вопыту ў нас хапае. Ведаў, уменняў хапае. А тыя людзі, якія, можа быць, яшчэ не гатовыя ўзяць кіраванне ў свае рукі, знаходзяцца дзесьці побач з тымі, хто займаецца здымкай такіх сур'ёзных спаборніцтваў, каб наступны раз мы як мага меншую колькасць замежнікаў задзейнічалі для ўсяго гэтага. Амаль усё, што было створана, набыта для гэтых Еўрапейскіх гульняў, яно застанецца ў краіне, яно будзе працаваць. Яно і так рана або позна было б набыта. Калі нешта і ўзляціць у паветра, так сказаць, будзе выкінута на вецер, дык гэта феерверк пасля цырымоній закрыцця - адкрыцця. Усё астатняе застанецца ў краіне.

І яшчэ аб тэлевізійных маштабах. Інфармацыйнае вяшчанне ў гэтыя дні прыкметна павялічылася. І ўсё ў прамым эфіры. Ці не пара нам пераходзіць у рэжым кругласутачнага інфармвяшчання пасля Гульняў? Бо ў шматлікіх краінах ёсць добрыя прыклады асабліва навінавых тэлеканалаў.

І. Эйсмант: Падчас такіх сур'ёзных мерапрыемстваў мы істотна павялічваем аб'ёмы вяшчання. І наша прынцыповая пазіцыя - усё гэта павінна быць у прамым эфіры. Я мяркую, што мы гатовыя да гэтага. І, вядома, краіне неабходны навінавы канал. Такі канал, дзе можна было б у такім выглядзе вяшчаць з раніцы да вечара. Думка не новая, мы над ёй працуем. І я думаю, што мы цалкам справімся. У нас патэнцыял вялізны.

Пакуль інтрыгай застаецца цырымонія адкрыцця Еўрапейскіх гульняў. Заўсёды цікава, хто ж усё-такі стане афіцыйным голасам цырымоніі. Размова аб каментатарах. Хто яны, раскройце хоць бы гэты сакрэт?

І. Эйсмант: Што датычыцца заўтрашняга дня, то я магу сказаць, што каменціраваць цырымонію адкрыцця будуць каментатар тэлеканала "Беларусь 5" Павел Баранаў. Дапамагаць яму будзе дзяўчына, вядучая АТН, вядучая праграмы "Галоўны эфір" Вікторыя Сянкевіч.