У Жлобінскім раёне праходзіць абласная ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца"

13 июня 2017

У ёй прымаюць удзел 250 школьнікаў з Гомельскай вобласці. Акрамя фізічных навыкаў хлопцам і дзяўчатам прыходзіцца дэманстраваць і інтэлектуальныя - у турніры на веданне гісторыі Айчыны, а таксама паспрабаваць сябе ў ролі ваенных рэпарцёраў, аформіўшы баявы лісток. У праграме "Зарніцы" - конкурс строю і песні, і вячоркі ля вогнішча.

Дарэчы, сёлета ў "Зарніцы" двайны юбілей - 50 гадоў назад яе ўпершыню правялі ў Савецкім Саюзе, і пяць гадоў, як вырашылі праводзіць гульню ў Гомельскай вобласці.