Забегам Bison Trail закрылі сезон аматары здаровага ладу жыцця

21 декабря 2020
Аматары здаровага ладу жыцця напярэдадні правялі апошні масавы забег у гэтым сезоне. Яны прынялі ўдзел у гонцы Bison Trail  па перасечанай мясцовасці ў наваколлях Раўбіч. Складанасць праходжання дыстанцыі ўзмацніла галалёдзіца. Аднак да канца дайшлі абсалютна ўсе. Такі від забегаў набірае папулярнасць у беларусаў.

Забегі з рознымі элементамі складанасці праходжання дыстанцыі будуць арганізаваны і ў наступным годзе. Першыя плануюцца ў ліпені ў гарналыжным цэнтры ў Лагойску.