У выхадныя у сталіцы стартуюць навагоднія кірмашы

14 декабря 2019
Каля Палаца спорту на фуд-кортах можна пачаставацца рознымі прысмакамі. А на Кастрычніцкай плошчы паспрабаваць далікатэсы і набыць святочныя сувеніры прапануюць у шкляных вуллях. Упершыню гандлёвыя рады сёлета разгорнуцца каля Камароўскага рынку. "Мяцеліца" зашуміць там 22 снежня. Кірмаш будзе у форме драўляных домікаў пад зорным небам. Папулярнай навагодняй лакацыяй у моладзі зноў будзе гастрадворык. Гарачыя напіткі і калядныя пернікі можна будзе набыць з 25 снежня.