У воінскіх часцях Беларусі пачалася мабілізацыя

16 марта 2018

Адпраўка папаўнення праводзіцца ў рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл. Напярэдадні больш як 300 чалавек з запасу накіравалі ў адно са злучэнняў Барысаўскага гарнізона. Праверка Узброеных Сіл праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта Беларусі. Яна носіць комплексны характар і ахоплівае найважнейшыя пытанні боегатоўнасці арміі краіны.

Усяго заклічуць да двух тысяч ваеннаабавязаных. Акрамя таго, запланаваная пастаўка ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя