У Веснаўскі дом-інтэрнат з падарункамі прыехала Мар'яна Шчоткіна

1 сентября 2016

Выхаванцы Веснаўскага дома-інтэрната Глускага раёна таксама сёння прымалі віншаванні з пачаткам новага навучальнага года. Праходзіць навучанне тут будуць 75 школьнікаў з усёй Беларусі. Сфарміравана 13 класаў. Гэта дзеці з цяжкім лёсам, якія маюць псіхафізічныя недахопы і часцяком ніколі ведалі сваіх бацькоў. З падарункамі ў дом-інтэрнат сёння прыехала цэлая дэлегацыя гасцей на чале з міністрам працы і сацыяльнай абароны Мар'янай Шчоткінай. Кнігі аб Беларусі, развіваючыя гульні, саладосці, бытавая тэхніка, і, вядома ж, канцылярскія прылады для вучобы уручаныя дзецям.

Мар'яна Шчоткіна, міністр працы і сацабароны Беларусі: "Галоўнае на свеце - гэта нашы дзеці. І гэта сапраўды так. Але гэтыя дзеці - гэта клопат дзяржавы. У іх няма сям'і, сем'і ад іх адмовіліся, сем'і іх пакінулі ў радзільні, але дзяржава забяспечвае іх цалкам абсалютна ўсім. У гэты дзень хочацца ўсім пажадаць шчасця і кожнаму дзіцяці шчасця і рэалізацыі".