ЕС не будзе закрываць межы ўнутры "шэнгена"

16 марта 2020
Кіраўніцтва ЕС лічыць, што закрываць межы ўнутры Шэнгенскай зоны  немэтазгодна. Гэта не спосаб абароны ад віруса, паколькі ён ужо прысутнічае ва ўсіх краінах. Такі пункт погляду агучыў сёння афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Эрык Мамер. Ён падкрэсліў, што ўлады ЕС больш заклапочаны забеспячэннем бесперашкоднага перамяшчэння ўнутры еўрапейскіх межаў неабходных тавараў.