У Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі заззяла выстава "Калядная зорка"

12 декабря 2016

Ад далікатнай выцінанкі да керамічнага посуду. У Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі заззяла выстава "Калядная зорка". Свае дэкаратыўна-прыкладныя здольнасці прапануюць паўтысячы школьнікаў з залатымі рукамі. Фантазіравалі юныя ўмельцы на тэму зімовых свят, забаў і народных традыцый. Аўтары звярталіся да старажытных тэхнік - вышыўка, ткацтва, саломапластыка, мастацкі роспіс. Арт-аб'ектамі сталі ёлачныя цацкі, навагоднія касцюмы, габелены з сюжэтамі навагодніх казак.

Выстава-конкурс "Калядная зорка" мае 20-гадовую гісторыю. Аўтарскія арт-аб'екты будуць экспанавацца ў Цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі да 8 студзеня. Пасля вердыкту журы працы-пераможцы зменяць месца экспазіцыі – пераедуць у Палац Рэспублікі.