М.Сайдзік: Перамір'е ў Данбасе працягвае прыносіць плён

4 сентября 2019

Бестэрміновае перамір'е ў Данбасе працягвае прыносіць плён. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ  па выніках чарговага пасяджэння кантактнай групы ў Мінску. Марцін Сайдзік адзначыў, што колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва на ўсходзе Украіны  застаецца самай нізкай з пачатку канфлікту.