У Цэнтральным батанічным садзе праходзіць фестываль навукі

8 сентября 2018

Пакіраваць віртуальным касмічным караблём або на час пераўвасобіцца ў археолага сёння можна ў сталічным Батанічным садзе. Там разгарнуўся сапраўдны горад навукі. На тэматычных пляцоўках навукоўцы прэзентуюць розныя сферы даследаванняў і праводзяць пазнавальныя лекцыі, майстар-класы для ўсёй сям'і. Такі смарт-фестываль праводзяць у Мінску ўпершыню.

Уладзімір Гусакоў, Старшыня прэзідыума НАН Беларусі: "Мы паставілі сваёй мэтай паказаць гасцям, дзецям магчымасці навукі, што гэта займальны свет і магчымасці навукі бязмежныя. Чым больш моладзі мы прывабім у навуку, тым больш карысных распрацовак атрымаем".

Гасцей навуковага свята сёння таксама чакаюць сустрэчы з касманаўтамі. Удзельнікі Міжнароднага касмічнага кангрэса распавядуць аб сваёй працы і адкажуць на пытанні мінчан.