У Вышэйшым каледжы сувязі адкрыўся навучальны цэнтр

6 мая 2015

У Вышэйшым каледжы сувязі  пры падтрымцы кітайскай карпарацыі ZTE   адкрыўся навучальны цэнтр. Тут размясцілася сучаснае абсталяванне тэлекамунікацыйных сетак.   Зараз для навучэнцаў каледжа практыка стала магчымай без адрыву ад вучобы. Кіраўніцтва карпарацыі разлічвае ўбачыць у сённяшніх  студэнтах  будучых калег. Ужо зараз амаль 60% супрацоўнікаў ZTE ў Беларусі  менавіта выпускнікі каледжа сувязі. А хутка ў рамках праграмы супрацоўніцтва  лепшыя студэнты атрымаюць магчымасць адправіцца на стажыроўку ў Кітай.

Новы навучальны цэнтр стаў падарункам каледжу да прафесійнага свята. У памяць калег, загінуўшых  у гады Вялікай Айчыннай,  кіраўніцтва Мінсувязі, ветэраны галіны і  ганаровыя госці сёння  ўсклалі кветкі да мемарыяла воінам-сувязістам.