Да прадстаўнікоў улады можна звярнуцца напрамую

6 августа 2019

Знайсці адказы на спрэчныя пытанні прапануюць падчас тэлефонных ліній. Чарговая сувязь у суботу 10 жніўня. З дзевяці да дванаццаці гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік мэра Аляксандр Дараховіч. А ў Мінскім аблвыканкаме жыхароў Цэнтральнага рэгіёна выслухае першы намеснік губернатара Ігар Макар. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці працуе кожную суботу.