У сувязі з Радаўніцай зменены графік работы памежных пераходаў

14 апреля 2018

З сённяшняга дня і па 17 красавіка 8 літоўскіх пераходаў, адзін латвійскі і 10 украінскіх пунктаў пропуску працуюць па спецыяльным раскладзе. Дакладны графік даступны на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі. Супрацоўнікі ведамства нагадваюць, што такая магчымасць даецца толькі жыхарам памежных тэрыторый. Пры сабе неабходна мець пашпарт і дакумент, які пацвярджае прапіску. Перасекчы мяжу можна будзе як пешкам, так і на асабістым аўтамабілі. Для гэтага патрэбна віза, пасведчанне аб рэгістрацыі машыны і страхоўка. Адзначым, правозіць праз мяжу можна рэчы толькі для асабістага карыстання.

Нагадаем, што на Радаўніцу без спецыяльнага пропуску дазволена наведваць і пахаванні, размешчаныя ў зоне адчужэння. Для гэтага неабходна толькі зарэгістравацца на кантрольных пунктах.