У сувязі з Радаўніцай зменены графік работы памежных пераходаў

14 апреля 2018

Спрошчаныя пункты пропуску на беларускай мяжы будуць дзейнічаць у гэтыя выхадныя і да канца красавіка. Дакладны графік даступны на сайце Дзяржпагранкамітэта. Супрацоўнікі ведамства нагадваюць, што такая магчымасць даецца толькі жыхарам прымежных тэрыторый. Пры сабе неабходна мець пашпарт і дакумент, які пацвярджае прапіску. А правозіць праз мяжу можна рэчы толькі для асабістага карыстання.

Нагадаем, што на Радаўніцу без спецыяльнага пропуску дазволена наведваць і пахаванні, размешчаныя ў зоне адчужэння. Для гэтага неабходна толькі зарэгістравацца на кантрольных пунктах.