Свет ад глабальнай катастрофы аддзяляюць паўтары хвіліны - прагноз навукоўцаў-атамшчыкаў

24 января 2024

Свет ад глабальнай катастрофы аддзяляюць паўтары хвіліны. Такі прагноз навукоўцаў-атамшчыкаў на гадзінніку Суднага дня. Гэта самае блізкае да паўночы значэнне за апошнія 8 дзесяцігоддзяў. Годам раней механізм быў пераведзены на 10 секунд бліжэй да 12, галоўным чынам з-за сітуацыі вакол Украіны. Сёлета стрэлкі - на той жа адзнацы. Зараз свет трасе і канфлікт на Блізкім Усходзе.