Выстава да юбілею Васіля Віткі праходзіць у Музеі гісторыі беларускай літаратуры

20 апреля 2021
Творчая індывідуальнасць Васіля Віткі - праз часопіс "Вясёлка". Пазнаёміцца з першым рэдактарам культавага дзіцячага выдання можна на выставе да 110-гадовага юбілею аўтара. У Музеі гісторыі беларускай літаратуры сабралі не толькі творчыя працы пісьменніка. У выставачнай зале можна знайсці рэдкія дакументы, асабістыя лісты і фатаграфіі Васіля Віткі. Усяго ў архівах музея налічваецца больш за 1 200 матэрыялаў, звязаных з творчасцю рэдактара.

Першыя госці выставы атрымалі ў падарунак нумар часопіса "Вясёлка". А наведаць праект можна будзе па 19 верасня.