У сталіцу і Мінскую вобласць вяртаецца сапраўдная зіма

13 января 2014

А разам з ёй снегапад, мяцеліца і галалёдзіца на дарогах. Зрэшты аб праезнай частцы камунальныя службы паклапаціліся напярэдадні - іх пасыпалі рэагентамі, а на вуліцах стала больш дворнікаў. Чаго чакаць ад надвор'я ў найбліжэйшыя дні? Даведаўся Аляксей Кандраценка.



Зіма, здаецца, падрыхтавала мінчанам і жыхарам Мінскай вобласці своеасаблівы падарунак на стары Новы год. Для тых, хто засумаваў па марозе, снегападзе і завеі, сіноптыкі паведамляюць: іх на гэтым тыдні будзе больш чым дастаткова. Пачынаючы з найбліжэйшай ночы, усе адчуюць змены. Зрэшты лыжы, санкі і канькі аматарам актыўнага спосабу жыцця рыхтаваць пакуль рана.


З раніцы ўзмоцніцца галалёдзіца на дарогах. Медыкі заклікаюць па магчымасці выключыць з маршруту траўманебяспечныя ўчасткі. Аб магчымых складанасцях на трасах папярэджвае і Дзяржаўтаінспекцыя. Лепш пазбягаць рэзкіх тармажэнняў і абгонаў. Сёння ж прыкметна актывізаваліся і сталічныя камунальныя службы. На вуліцах стала больш дворнікаў. У боегатоўнасці і ўся дарожная тэхніка.


Для многіх мінчан снег - зусім не праблема, а хутчэй, доўгачаканая радасць. У чацвер і пятніцу, абяцаюць сіноптыкі, снегапады часова спыняцца. А вось сапраўдных калядных маразоў на выхадныя, хутчэй за ўсё, не прадбачыцца. Максімальны мінус днём - 8 градусаў.






Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя