У сталіцы завяршаецца апошняя падрыхтоўка да ўрачыстасцяў з нагоды Дня Незалежнасці

2 июля 2019

У сталіцы тым часам завяршаецца апошняя падрыхтоўка да ўрачыстасцяў  з нагоды Дня Незалежнасці. Кульмінацыяй стане парад войскаў Мінскага гарнізона, у якім будзе задзейнічана больш за 5000 вайскоўцаў.

На захадзе сонца над Мінскам праляцяць 14 авіягруп - гэта перадавая тэхніка Беларусі і Расіі 

Сёлета ён пачнецца ў 9 вечара, і старт дасць авіяцыя. На захадзе сонца над Мінскам праляцяць 14 авіягруп - гэта перадавая тэхніка Беларусі і Расіі. Звяно баявых верталётаў Мі-8, Мі-24 і Ка-52. Самалёты Як-130, штурмавікі Су-25, знішчальнікі МіГ-29, Су-30 і МіГ-34. Упершыню гледачы ўбачаць стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі-ракетаносцы Ту-95 і Ту-160 Паветрана-касмічных сіл Расіі. З неба ўрачыстасці перанясуцца на зямлю, дзе 25 пешых калон, у тым ліку прадстаўнікі Кітая і Расіі, пройдуць параднымі разлікамі. Таксама для ўдзелу ў мерапрыемстве ў Беларусь прыбылі  сцяганосныя групы 6 краін.

У ваенным парадзе возьмуць  удзел амаль 300 адзінак ваеннай тэхнікі

 У ваенным парадзе возьмуць удзел амаль 300 адзінак ваеннай тэхнікі - 26 парадных разлікаў уключаюць у сябе перадавыя ўзоры ваенпрама, частка з якіх толькі ў будучыні паступіць на ўзбраенне ў нашу краіну. Бясспрэчным упрыгажэннем калоны тэхнікі стане і прэзентацыя навінак беларускага ваенпрама. І адна з іх  - гэта сучасны зенітна-ракетны комплекс сярэдняй далёкасці "Цытадэль". 

Новая распрацоўка абароннага сектара прадпрыемстваў Беларусі. І новае слова ў галіне стварэння складаных радыётэхнічных сістэм, якія ставяць наш комплекс у адзін шэраг з самымі сучаснымі ЗРК вядучых вытворцаў свету. Комплекс "Цытадэль" выдатна ўпісаўся ў праект Агенцтва тэленавін "Тэхніка парада".

На час праходжання механізаванай калоны частка вуліц сталіцы будзе часова перакрыта. 
З 16:00 абмежаванні закрануць вуліцу Рагачоўскую, праспекты Незалежнасці, Пераможцаў і Машэрава, участак МКАДа ў раёне Уручча, а таксама вуліц Сапёраў і Ціміразева. Тэхніка будзе размяшчацца на вуліцах Гвардзейская, Тарханава, Ігнаценка, Грыбаедава.
Завершыцца парад пляц-канцэртам зводнай роды ганаровай варты. Святочныя мерапрыемствы працягнуцца ля стэлы "Мінск - горад-герой". Там будзе паказаны тэатралізаваны эпізод "Беларусь гераiчная" і пройдзе акцыя "Спяём гімн разам".
У 22:20 ва ўсіх абласных цэнтрах прагрымяць салюты. 
У Мінску залпы будуць дадзеныя з 6 агнявых пазіцый - гэта Парк 50-годдзя Перамогі, каля вёсак Зацень і Навінкі, на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1, а таксама ў мікрараёне Чыжоўка і ваенным гарадку Уручча.