У Сербіі распушчаны парламент

30 января 2014

Новыя выбары прызначаны на 16-га сакавіка. Прэзідэнт Таміслаў Нікаліч задаволіў просьбу кабінета міністраў. Роспуск парламента прагназаваўся даўно і стаў вынікам пагаршэння адносін у правячай кааліцыі. Аналітыкі гавораць, што вынік датэрміновых выбараў практычна прадвызначаны - улада ў Сербіі пяройдзе ў рукі Прагрэсіўнай партыі, лідар якой Аляксандр Вучыч стане новым прэм'ерам. Нагадаем, у Бруселі нядаўна афіцыйна стартавалі перамовы аб далучэнні Сербіі да ЕС. Пра сваё жаданне ўступіць у Еўрасаюз Бялград, заявіў яшчэ ў пачатку нулявых, і з тых часоў акуратна выконваў усе патрабаванні еўрачыноўнікаў.