У сталіцы запрацуе гасцініца для жывёл

28 мая 2014

З кім пакінуць хатняга гадаванца падчас летняга адпачынку? Такім пытаннем задаюцца шчаслівыя ўладальнікі катоў ці сабак бадай кожнае лета. Сёлета ў сталіцы запрацуе першая дзяржаўная гасцініца для жывёл. 36 нумароў для сабак, столькі ж для катоў, а яшчэ vip-пакоі, харчаванне згодна з пажадннямі кліента - усе як у людзей.


Антаніна Станкевіч ацаніла новую гасцініцу.


Прыкладна такой ежай будуць частаваць чатырохлапых пастаяльцаў новай гасцініцы для жывёл. Праўда, калі гаспадар сам таго пажадае. Калі ж жывёліна прывучаная да корму, даваць будуць толькі яго. Колькі разоў на дзень рабіць гэта, таксама вырашае гаспадар.


Гэта вальеры для сабак. Менавіта тут будзе знаходзіцца жывёліна, пакуль яе гаспадар адпачывае. Акрамя спецыяльнага пакрыцця, тут усталююць некалькі тумбаў, каб жывёліна магла паскакаць. А для асабліва пародзістых і элітных сабак прадугледжаны чатыры vip-пакоі.


Для жывёл тут будуць працаваць ветэрынар, цырульнік. Прычым, персанал набяруць новы. Па правілах, тыя, хто працуе з бяздомнымі жывёламі на прадпрыемстве Фаўна горада, не могуць кантактаваць з хатнімі гадаванцамі, хаця многія здольныя знайсці агульную мову з любым чатырохлапым.


Будаўніцтва гасцініцы амаль завершана. Зараз застаюцца аддзелачныя работы ўнутраных памяшканняў, каб 36 вальераў для сабак і столькі ж для катоў былі максімальна ўтульнымі і камфортнымі для пастаяльцаў.


Плануецца, што гасцініца пачне працаваць ужо праз месяц. Якраз, калі мінчане масава паедуць на адпачынак.