Будаўнікі Мінскага метрапалітэна абяцаюць адкрыць, бадай, самую доўгачаканую станцыю ў пачатку мая. Урачыстае адкрыццё дваццаць дзявятай станцыі сталічнага метро аднойчы ўжо пераносілася. Вялікая колькасць грунтавых вод стала галоўнай перашкодай для планавага адкрыцця. Але, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, сітуацыя на аб'екце нармалізавалася.
На якім этапе знаходзіцца станцыя Малінаўка зараз? Адказ - у Надзеі Сербіненкі.
Будаўніцтва метро - гэта што той айсберг. Большая частка аб'екта знаходзіцца не на паверхні, а пад зямлёй. Каб ацаніць ход работ, мы таксама спусціліся ўніз. Працы па электрыфікацыі тут ужо часткова завяршыліся.
На гэтым этапе будаўніцтва адны з галоўных работ выконваюць тынкоўшчыкі і муляры. Апрацоўчыя работы вядуцца на тры змены. Дарэчы, брыгадай тынкоўшчыкаў з дзесяці чалавек кіруе Кацярына.
На рахунку Уладзіміра Аляксандравіча - больш за трыццаць гадоў будаўніцтва метро і дзясяткі станцый. Начальнік участка ўспамінае, што з Плошчай Перамогі было больш складанасцяў. А зараз дапамагае ўласны вопыт ва ўзвядзенні апошніх станцый: Грушаўкі, Міхалова і Пятроўшчыны.
Дарэчы, адзін з двух тунэляў, у якіх будуць рухацца цягнікі, ужо цалкам пабудаваны. А да завяршэння свідравання другога засталося менш за сто пяцьдзясят метраў.
Каб пабудаваць гэтую платформу, спатрэбілася больш за адзін год. Ускладнялі працу сціслыя тэрміны здачы і складаныя гідрагеалагічныя ўмовы. Але і гэта не перашкодзіць станцыі метро Малінаўка прыняць першых пасажыраў у вызначаны тэрмін.
Пасажырапаток на станцыі Малінаўка, паводле прагнозаў, будзе інтэнсіўны. Таму праектам прадугледжваюцца шэсць уваходаў. Калі надвор'е будзе спрыяльнае, работы на паверхні будуць весціся ў штатным рэжыме. А праспект Дзяржынскага адкрыецца для транспарту ўжо ў наступным месяцы.