Колькі бульбы спажываюць беларусы

5 сентября 2023

Якая восень і зіма без бульбы! Стравы з яе складаюць вялізную частку рацыёну любога беларуса. У нас у краіне самае высокае спажыванне бульбы на душу насельніцтва ў свеце.

Беларусы ядуць бульбу ў сярэднім у 3 разы больш, чым іспанцы, брытанцы, французы і немцы. За апошнія 5 гадоў вытворчасць другога хлеба ў нашай краіне ўзрасла з 366 да 530 кг. Гэта калі браць у разліку на аднаго чалавека. А вось рэальнае спажыванне трымаецца на ўзроўні 160-165 кг за год.

Іншымі словамі, сярэдні беларус з'ядае паўкіло бульбы за дзень. Праўда, урачы і дыетолагі нагадваюць аб тым, што порцыя бульбы для дарослага чалавека павінна складаць не больш чым 350 г за суткі.