У сталіцы прайшоў Мінскі адкрыты робатурнір

3 июня 2019
Робаты гуляюць у футбол, пераадольваюць паласу   перашкод   і малююць сапраўдныя карціны! У сталіцы прайшоў Мінскі адкрыты робатурнір.  Удзельнікамі сталі больш за тысячу юных інжынераў з усёй Беларусі, а таксама з Расіі, Казахстана і краін Прыбалтыкі. Разумныя машыны  дэманстравалі  магчымасці  віртуальнага  зроку,  звышхуткаснай апрацоўкі інфармацыі і  сінтэзу  маўлення.

Робатурнір прайшоў  сёмы раз. Акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах  юныя ўдзельнікі  змаглі  паслухаць лекцыі  прадстаўнікоў  тэхнічных факультэтаў  сталічных ВНУ і наведаць  тэматычныя  выставы.