У сталіцы з'явіўся тэрапеўтычны парк

29 мая 2018

Рэлакс з карысцю. У сталіцы з'явіўся тэрапеўтычны парк. Зялёная прастора паміж завулкам Клумава і водным каналам поўнасцю адаптавана для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пажылых. Яны змогуць даглядаць за раслінамі, якія размешчаны ў спецыяльных высокіх клумбах, займацца скандынаўскай хадзьбой ці танцамі. Створаны і спецыяльныя безбар'ерныя зоны для адпачынку. Падчас адкрыцця парку свае ініцыятывы прэзентавалі валанцёры Чырвонага Крыжа, прайшлі спартыўныя майстар-класы.

Добраўпарадкаванне парку працягваецца. Згодна з праектам, тут яшчэ з'явяцца драўляныя альтанкі і некалькі дадатковых абсталяваных зон. Зараз валанцёры і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых Партызанскага раёна, якое знаходзіцца побач, займаюцца азеляненнем і ландшафтным дызайнам.