514 беларускіх пацыентаў з пацверджаным COVID-19 цалкам здаровыя

20 апреля 2020
514 беларускіх пацыентаў, у якіх быў пацверджаны COVID-19, цалкам здаровыя. Пра гэта паведамілі ў телеграм-канале Міністэрства аховы здароўя. Лячэнне хворых  на асаблівым кантролі медыкаў, зрэшты,  як і выяўленне інфекцыі. У працы з  COVID-19  задзейнічаны спецыялізаваныя лабараторыі. Яны адкрытыя як у рэспубліканскіх НПЦ, так і ў прыватных медцэнтрах. Дарэчы, ужо на гэтым тыдні пачнуць укараняць экспрэс-тэсты  ў амбулаторным і стацыянарным звяне (відэа).