Дабрачынная ініцыятыва "Падары радасць блізкаму" ў сацыяльных установах цэнтральнага рэгіёна

7 мая 2024

Падары радасць блізкаму. Добрая і нязменная традыцыя велікодных дзён у Мінскай вобласці. На гэты раз шаноўных гасцей прымалі ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Смалявіцкага раёна. Старшыня аблвыканкама Аляксандр Турчын і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прывезлі для падапечных установы падарункі і віншаванні. Увага і клопат - гэта тое, у чым сёння маюць патрэбу людзі сталага ўзросту і тыя, хто трапіў у няпростую жыццёвую сітуацыю. Цёплая і душэўная размова атрымалася падчас чаявання. Гасцей таксама пазнаёмілі з умовамі пражывання ў цэнтры, з узроўнем медыцынскага абслугоўвання і арганізацыяй вольнага часу.  

Установе ўручылі сертыфікат на куплю бытавой тэхнікі,  пледы і салодкія велікодныя пачастункі. Дабрачынную ініцыятыву "Падары радасць блізкаму" ў сацыяльных установах цэнтральнага  рэгіёна праводзяць Мінскі аблвыканкам і Мінская мітраполія Беларускай праваслаўнай царквы.