Экспазіцыя абразоў у Нясвіжскім палацы

7 мая 2024

Святыня ў камені. Экспазіцыя абразоў - у малой выставачнай зале Палацавага ансамбля ў Нясвіжы. Прысвечана яна духоўнай святыні Беларусі - цудатворнай Жыровіцкай іконе Божай Маці, адной з самых вядомых і ўшанаваных у свеце.  Звыш 70  копій - у розных тэхніках каменеапрацоўкі з выкарыстаннем натуральных мармуру, оніксу, траверціну, кварцыту.  Аўтар выставы - беларускі мастак Алег Папельскі. 

Нядаўна выстава папоўнілася яшчэ адным экспанатам - тактыльным. Гэта ікона Казанскай Божай Маці, якая таксама выканана з розных парод высакародных камянёў.