У сталіцы ладзіліся Міжнародныя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні

23 сентября 2013

Больш як 700 удзельнікаў на два дні добраахвотна змянілі гарадскія ўмовы на спартанскія - заўзята пераадольвалі перашкоды з дапамогай карты і компаса. Зарад адрэналіну і асалода ад прабывання на свежым паветры - асноўная матывацыя да ўдзелу ў такіх спаборніцтвах.


Андрэй Салін, майстар спорту па спартыўным арыентаванні: У першую чаргу, гэта непрадказальнасць гэтага віду спорту, прыгажосць. Ты заўсёды знаходзішся на прыродзе адзін на адзін, не ведаеш чаго чакаць, хто выйграе.



Любоў Казлова, член аргкамітэта па правядзенні міжнародных спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні: Мэта гэтага віду спорту - проста цікава правесці час, таму што гэта прырода, зносіны, вельмі шмат мерапрыемстваў сумесна з спаборніцтвамі, як правіла экскурсіі.



Такія спаборніцтвы праходзілі 51-ы раз. Наступная сустрэча запланавана на май будучага года і будзе прымеркавана да чэмпіянату свету па хакеі.