У сталіцы адзначылі аўтараў самых паспяховых маладзёжных праектаў года

18 декабря 2015

Дабрачынныя акцыі, дакументальныя фільмы і мастацкія фестывалі - у сталіцы адзначылі аўтараў самых паспяховых маладзёжных праектаў года. Больш як 30 маладых людзей атрымалі узнагароды ад БРСМ за свае намаганні зрабіць Мінск больш утульным і прыгожым. Падчас урачыстай цырымоніі ў холе Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра разгарнулася і інтэрактыўная выстава значных дасягненняў самай вялікай маладзёжнай арганізацыі краіны.

Журы конкурса вывучала не толькі вынікі працы кандыдатаў, але і наколькі актыўна яны прымаюць удзел у жыцці сталіцы. Прэмія "Малазёжны трыумф" сёлета стала дэбютнай.