У сталіцы распачаты мотасезон

21 апреля 2013

Але праехацца з ветрыкам байкеры маглі толькі падчас свайго свята па галоўных праспектах сталіцы. У астатні ж час супрацоўнікі ДАІ раяць вадзіцелям матацыклаў не парушаць правілы дарожнага руху і не перавышаць хуткасны рэжым.


Наталля Кезік пабывала на свяце хуткасці.


З панядзелка ён намеснік дырэктара, а ў выхадныя байкер да самых касцей. Максім, а лепш Мэдмакс, на жалезным кані сем гадоў. Як і належыць намесніку дырэктара,  на працу, каб не палохаць калег, ездзіць на машыне. Матацыкл - гэта справа выключна для душы.


Але тут ля Лядовага палаца, нягледзячы на пасаду, ён свой чалавек. На адкрыццё мотасезона байкеры сабраліся ўсім сваім брацтвам. Рыхтавалі сваіх двухколавых коней усю зіму - начышчалі паліролем металічныя элементы матацыкла і тэсціравалі яго на спраўнасць, каб потым прыгожа ўсім разам праехацца па сталічных праспектах.  


Як сведчыць статыстыка, парушэнні правілаў дарожнага руху матацыклістамі прыводзяць да трагічных ДТЗ. Сутыкненні з машынамі альбо пешаходамі для вадзіцеля, як правіла, заканчваюцца цяжкімі наступствамі. Таму на адкрыцці сезона супрацоўнікі ДАІ заадно і нагадалі правілы паводзін на дарозе.


Падчас адкрыцця сезона мінчане маглі здаць экзамен па ваджэнні матацыкла. І атрымаць у гэты ж дзень вадзіцельскае пасведчанне з катэгорыяй А.


Але з 34 умельцаў адзнаку з літарай А ў пасведчанні атрымалі толькі 4 чалавекі.


І не парушаючы правіл дарожнага руху, байкеры выбралі самы павольны матацыкл гэтага сезона. А ў гонар свайго свята яны як сапраўдныя мужчыны пасадзілі дрэвы ля мемарыяльнага комплексу Курган Славы.