У штаб-кватэру "Белай Русі" для абмену вопытам прыехалі калегі з Мазырскага раёна

27 мая 2016

Ад канцэпцыі ўдзелу грамадскай арганізацыі "Белая Русь" у Пятым Усебеларускім народным сходзе да ўкаранення ў вытворчы працэс прадпрыемстваў навукаёмістых тэхналогій.

Сёння ў штаб-кватэру "Белай Русі" ў Мінску прыехалі калегі з Мазырскага раёна, каб абмяняцца вопытам удзелу ў палітычных кампаніях і падзяліцца думкамі напярэдадні маштабнага рэспубліканскага форуму. Абмеркавалі і пытанні ўдзелу ў хуткай парламенцкай гонцы. У прыватнасці, эфектыўнасць працы грамадскіх прыёмных, нюансы збору подпісаў і арганізацыі агітацыйных пікетаў.

Таццяна Траўкіна, вядучы спецыяліст Першамайскай раённай арганізацыі г. Мінска РГА "Белая Русь": "Актыў грамадскага аб'яднання "Белая Русь" прымае самы актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Калі ўзяць апошнія выбары Прэзідэнта, самы актыўны ўдзел прынялі ў ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў, у агітацыйнай кампаніі".

Пётр Шуцько, старшыня Мазырскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь": "Ужо кандыдаты для ўдзелу да Усебеларускага сходу ў нас вылучаныя, і нашы актывісты таксама ў іх ліку ёсць, якія прымуць удзел, зараз ужо ідзе абмеркаванне ў працоўных калектывах, уносяцца прапановы, якія будуць агучаныя".

Пасля сустрэчы ў штаб-кватэры ўдзельнікі форуму пазнаёміліся з працай Мінскай гарадской арганізацыі, пабывалі ў Нацыянальнай бібліятэцы і ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна".