Сталічныя студэнты адзначылі пачатак сесіі ў пене

24 мая 2013

Чатыры сотні студэнтаў купаліся ў пене і зараджаліся станоўчымі эмоцыямі.


Марына Мураўёва наведала пенны рай. Пенны рай накрывае будучых тэхнікаў, медыкаў і эканамістаў. Акрамя танцаў, іх аб’ядноўвае летняя сесія. У кожнага свая. Але гэта - заўтра раніцай, а сёння ноччу – клуб. Каб пенная вечарынка прайшла гладка, а дакладна слізка, пену прывезлі загадзя. У выглядзе вадкасці яна прыехала з Францыі. У клубе дадаюць ваду і пеняць наведвальнікаў. За тры хвіліны яна напаўняе 30 квадратных метраў. Арганізатары сцвярджаюць, што пена адзенне  не псуе і вочы не пячэ. Але ўжо праз хвіліну ўсё адзенне прамакае наскрозь. Сёння для ўсіх дазваляецца асаблівы дрэс-код: лёгкія майкі, шорты, сланцы ці наогул  мінімум адзення. Студэнты слізгаюць пад музыку ў стылі рэтра і сучасныя хіты. Вышыня пены дасягае паўтара метра. Студэнты знікаюць у мыльных аблоках. Іх настрой падтрымлівае шоу-праграма і МС, у арсенале якога знойдуцца забавы на любы густ. Студэнты вераць: як сесію пачнеш, так яе і скончыш. Мяркуючы па эмоцыях, яна для ўсіх наведвальнікаў пеннага раю атрымаецца станоўчай. Канец летняй сесіі студэнты традыцыйна адзначаюць у пене. Апошняя пенная вечарына сталіцы пройдзе ў канцы жніўня.